Дзень ведаў – асаблівае свята

01.09.2022
   Для тых, хто ўпершыню сеў за парты і адправіцца ў займальны свет ведаў, – гэта свята Першага званка, якое суправаджаецца першым хваляваннем. Гэта свята кветак, белых бантаў, цёплых слоў, настаўленняў і пажаданняў. Для будучых выпускнікоў - гэта адказны год, бо наперадзе экзамены і выбар далейшага сесца навучання. Дзень ведаў - гэта не проста дзень у календары, ён доўгачаканы і хвалюючы для навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў.
   Падзяліць радасць свята з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі прыйшлі дырэктар КСУП “Беразіна-аграпрадукт” Сапончык Сяргей Пятровіч і галоўны спецыяліст Гарадоцкага сельскага выканаўчага камітэта  Сельвестровіч Наталля Васільеўна.
   Ганаровае права даць першы званок у новым навучальным годзе далі навучэнцу 1 класа Арцёму Ермалаеву і вучаніцы 9 класа Валерыі Куліковай.
   Хочацца пажадаць вучням і настаўнікам, каб не толькі 1 верасня было радасным, але і ўсе дні, праведзеныя ў школе. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!