История, традиции, достижения учреждения образования

Гісторыя дзяржаўнай установы адукацыі “Гарадоцкая базавая школа Маладзечанскага раёна”

развернуть

 

  1. Народнае вучылішча

Аб адкрыцці народнага вучылішча ў Гарадку менавіта ў 1862 годзе гаворыць наступны дакумент:“Городокское народное училище в м. Городокъ Городокской волости; основано въ 1862 г. Помещается в обще­ственном доме. На содержаніе училища отпускается 200 р. въ годъ изъ государственного казначейства”.

Першапачаткова ў Гарадку было адчынена аднакласнае вучылішча. Клас разбіваўся на тры аддзяленні па ступені ведаў вучняў.Навучалі дзяцей пяці прадметам: закону Божаму (кароткі Катэхізіс і свяшчэнная гісторыя), рускаму і славянскаму чытанню, пісьму, арыфметыцы і спевам. Навучанне вялося на рускай мове. У вучылішча прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў, розных веравызнанняў.

  1. Школа для дзяцей беднаты

Звестак пра школу, арганізаваную Камілай Марцінкевіч у 1863 годзе для дзяцей беднаты, дайшло вельмі мала. Вядома, што для школы яна выбрала дом адстаўнога салдата. Ёсць меркаванне, што Каміла апынулася ў Гарадку не па сваёй волі, а знаходзілася тут на пасяленні пад наглядам мясцовых уладаў за сваю рэвалюцыйную дзейнасць. Каміла Вікенцьеўна і ў Гарадку засталася вернай сабе: яна не абмежавалася проста агітацыйнай дзейнасцю сярод мясцовага насель-ніцтва, а спрабавала купіць зброю для паўстанцаў у салдат. Гэта стала вядома фельд-фебелю. З Мінска ў Гарадок неадкладна прыбыў следчы прыстаў мінскай гарадской паліцыі. З арыштам Камілы школа перастала працаваць.

  1. “Народная” школа

У 1919 годзе ў Гарадку стала існаваць школа “народная”: тры класы былі абавязковыя, а затым два класы – па жаданні. У будынку, які калісьці належаў уцёкшаму пану, быў арганізаваны прытулак для дзяцей-сірот, дзе кармілі, адзявалі і вучылі – усё бясплатна. Загадвала прытулкам Зінаіда Асіповіч.

  1. Прыватная беларуская гімназія

У пачатку лістапада 1920 г. у мястэчку Гарадок (цэнтр воласці) Вілейскага павета была адкрыта прыватная беларуская гімназія. Дазвол на адкрыццё гімназіі ў Гарадку атрымаў прадстаўнік знакамітага шляхецкага роду настаўнік Канстанцін Іеранімавіч Тышкевіч  (магчыма Цішкевіч). Першапачаткова існавалі толькі чатыры асноўныя і адзін падрыхтоўчы класы. Аднак польскія ўлады не далі магчымасці зрабіць гімназіі нават першы выпуск.

  1. Яўрэйскія навучальныя ўстановы

На мяжы ХІХ-ХХ стст. і ў час знаходжання Гарадка ў складзе Заходняй Беларусі вядома аб існаванні дзвюх яўрэйскіх школ: хедэра і школы “Тарбут”.

Навучанне вялося на стараяўрэйскай мове іўрыт. Школа мела рэлігійна-нацыянальны характар. У школе вывучалася польская мова і гісторыя Польшчы. Пасля заканчэння гэтай школы (4 гады) вучні ішлі ў пяты клас польскай агульнаасветнай сямігадовай школы. Дзеці бедных яўрэяў прыходзілі адразу ў першы клас польскай сямігадовай паўшэхнай школы, бо тут навучанне было бясплатным.

  1. Польская сямігадовая школа

Навучанне вялося на польскай мове. Толькі Закон Божы выкладаўся на рускай мове.

  1. Школа ў савецкі перыяд

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны школа працавала, але не рэгулярна: калі быў заезд карацеляў, яны жылі ў школе, выязджалі – школа працягвала работу.

Пасля вызвалення Гарадка яна працавала ў адрамантаваных будынках былой яўрэйскай сінагогі ажно да 7 лістапада 1969 года,калі справіла наваселле ў новым трохпавярховым будынку.

У 1978 годзе за вялікую работу па арганізацыі натуралістычнай і даследнай работы ўстанова была ўдастоена дыплома І ступені Міністэрства асветы БССР. Плённа працавала і школьнае лясніцтва, члены якога былі ўдастоены права ўдзельнічаць у выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве.

У 2000 годзе Гарадоцкая школа рэарганізавана ў Гарадоцкую сярэднюю школу-сад, у 2005 годзе школа перайменавана ва ўстанову адукацыі “Гарадоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная школа”, у 2014 годзе ў ДУА “Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”, а ў 2022 годзе ў ДУА "Гарадоцкая базавая школа Маладзечанскага раёна"

Шмат знакамітых людзей атрымалі тут адукацыю: А.А.Хадоркін (урач-псіхатэрапеўт, г. Мінск), К.І.Рудзік (доктар гістарычных навук,), В.Б.Невяровіч (старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў), Янка Галубовіч (Янка Баравы) (празаік, публіцыст), В.Пралат (выканаўца галоўных тэнаравых партый у Нацыянальным тэатры Прагі), Л.В.Вараняева (кандыдат геолага-мінералагічных навук,    г.Санкт-Пецярбург), В.А.Доўнар (журналіст рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) і іншыя.

 

свернуть

Перамогі ў конкурсах, спаборніцтвах 2022/2023 н.г

развернуть

Название конкурса

Участники

Уровень

Диплом

(I, II, III)

районный

областной

республиканский

другое

Районный этап V открытого фестиваля-конкурса детского художественного творчества «Я хочу сотворить чудо!», приуроченного к 105-летию со дня рождения Ивана Константиновича Айвазовского

Бичун Е.М.

Куликова Валерыя

+

 

 

 

Диплом ІІІ степени

Раённы этап рэспубліканскай

выставы-конкурсу “Калядная зорка”

(намінацыя “Навагодняя ялінка”)

 

Дурко А.В.

Куликова Валерыя,

 Гвай Василина

+

 

 

 

Диплом ІІІ  степени

Районный этап республиканского конкурса детского творчества «ТехноЕлка». Номинация «Дизайн-елка»

Дайновская Э.С.

Куликова В.А.

+

 

 

 

Диплом ІІІ  степени

Смотр-конкурс на лучший музейный уголок/стенд, посвященный памяти жертв геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. Номинация «Лучшая организация работы по использованию музейного уголка/стенда, посвященного памяти геноцида белорусского народа в годы ВОВ и послевоенный период, в образовательном процессе»

Шумель Т.И.

+

+

 

 

Диплом І  степени

Районный этап конкурса «Дети. Вода. Безопасность»

 

Кушель О.М., Кашиц В., Малькевич Б.

+

 

 

 

Диплом ІІІ  степени

Районный      этап VII Республиканского смотра-конкурса

детского творчества  «Здравствуй, мир!»  номинация «Декоративно-прикладное творчество»

Дайновская Э.С.

Гвай В.

+

 

 

 

Диплом ІІ  степени

Открытый конкурс экскурсионных маршрутов

«С чего начинается Родина», номинация «Лучшая обзорная экскурсия»

Шумель Т.И.

Герловский А.

+

 

 

 

Диплом ІІ  степени

IX Открытая районая краеведческая конференция с международным участием  «Путь к истокам»

Шумель Т.И.

Герловский А.

+

 

 

 

Диплом ІІІ  степени

Творческий конкурс

«Янка Маўр: вандраванне па зорках»

 

Дайновская Э.С.

Герловский А.

 

+

 

 

Диплом ІІІ  степени

Районный этап республиканского конкурса научных исследовательских работ учащихся «Парад служения наукам»  «Забыты майстар памяці: Антоній Язвінскі»

Шумель Т.И.

Герловский А

+

 

 

 

Диплом І  степени

свернуть

Перамогі ў конкурсах, спаборніцтвах 2021/2022 н.г.

развернуть

Назва конкурсу

Удзельнікі

Узровень

Дыплом

(I, II, III)

Раённы этап XXV Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка»

Дурко А.В., Цімошка Вікторыя, 9 клас

раённы

Дыплом ІІ ступені

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЕлка»

Дайноўская Э.С., Брысь Лізавета,

7 клас

раённы

Дыплом ІІ ступені

Раённы этап XXIV Рэспубліканскага агляду-

конкурсу дзіцячай творчасці

“Ратавальнікі вачыма дзяцей”

Бічун А.М., Лукомскі Аляксей, 6 клас

раённы

Дыплом ІІІ ступені

Раённы конкурс выяўленчага мастацтва “Бацькаўшчына родная мая!”

Дурко А.В., Кулікова Валерыя, 8 клас

раённы

Дыплом ІІ ступені

Раённы этап рэспубліканскага

конкурсу на распрацоўку настольных гульняў “Піянерская гульня”

Шумель Т.І.,

Гвай Васіліна, Кулікова Валерыя,  8 клас

раённы

Дыплом ІІІ ступені

Районный этап республиканского дистанционного конкурса по интерьерному дизайну и флористике «Зеленый дом».

Дайноўская Э.С., Брысь Лізавета,

7 клас

раённы

Дыплом ІІІ ступені

Раённы конкурс даследчых работ вучняў «Парад служэннянавукам -2022»

Шумель Т.І.,

Герлоўскі Арцём,

7 клас

раённы

Дыплом ІІ ступені

Раённыя краязнаўчыя чытанні педагогаў “Выхаванне грамадзянскасціі патрыятызму: сучасныкантэкст”. Тэма: «Ад маленькіх падарожжаў да вялікіх адкрыццяў»

Шумель Т.І.

раённы

Дыплом І ступені

Міжнародны конкурс  “Халакост: памяць і папярэджанне” для навучэнцаў і педагагічных работнікаў адукацыйных арганізацый Расійскай Федэрацыі, навучэнцаў і педагагічных работнікаў адукацыйных устаноў з краін блізкага і далёкага замежжа. Намінацыя “Метадычныя распрацоўкі педагагічных работнікаў”

Шумель Т.І.

міжнародны

Дыплом І ступені

Раённы этап рэспубліканскага конкурсуінфармацыйна-метадычных матэрыялаў

“Інавацыі ў дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх

аб’яднанняў”

Шумель Т.І.

раённы

Дыплом ІІ ступені

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу інфармацыйна-метадычных матэрыялаў

“Інавацыі ў дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх

аб’яднанняў”

Шумель Т.І.

абласны

Дыплом ІІ ступені

свернуть

Перамогі ў конкурсах, спаборніцтвах 2020/2021 н.г.

развернуть

Назва конкурсу

Удзельнікі

Узровень

Дыплом

(I, II, III, удзел)

Раённыя краязнаўчыя чытанні педагогаў “Педагогі Маладзечанскага раёна – удзльнікі Вялікай Айчыннай вайны”

Шумель Т.І.

раённы

Удзел у абласных краязнаўчых чытаннях

І месца-раён

PR-акцыя в сацыяльных медыя “Піянерыя Next”, прысвечаная  30-годдзю АА “БРПА”.  Намінацыя “Конкурс малюнкаў «ВместеЯрче»

Гурэцкая Аліна., Дзешчыц Алена,

9 клас

раённы

ІІІ месца - раён

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” (намінацыя “Альтэрнатыўная ёлка”)

Сушко Іван,

 7 клас

 

раённы

ІІ месца- раён

свернуть

Перамогі ў конкурсах, спаборніцтвах 2019/2020 н.г.

развернуть

Назва конкурсу

Удзельнікі

Узровень

Дыплом 

(I, II, III, удзел)

 

     

“Юны натураліст”

 намінацыя “Мой родны кут”

Гвай Васіліна,

6 клас

раённы

ІІІ месца – раён

 

Конкурс даследчых работ “Парад служэння навукам”

Гурэцкая Аліна,

8 клас

абласны

ІІ месца - вобласць

 

“Салют Пабеды!” намінацыя “Мастацкая фатаграфія”

Гурэцкая Аліна,

 8 клас

раённы

ІІІ месца -  раён

 

VII Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”

Дзешчыц Алена,

 8 клас

раённы

ІІІ месца - раён

 

Раённы этап адчыненага конкурсу эссе “Мы ў адказе за Перамогу”

Дзешчыц Алена,

8 клас

раённы

І месца - раён

 

Раённы этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”

Едзінец Ульяна,

5 клас

раённы

ІІ месца - раён

 

Раённы этап рэспубліканскага інтэрнэт-праекта «Вотчына.бай»

каманда

раённы

ІІ месца - раён

 

свернуть
Ещё в этом разделе