Урок у музеі

26.04.2024

  Вучні 2-9-х класаў наведалі дзяржаўную ўстанову “Мінскі абласны краязнаўчы музей” у г.Маладзечна. Супрацоўнікі музея правялі пазнавальную экскурсію і занятак “Чалавек і яго ўпрыгожванні”.  Хлопчыкам і дзяўчынкам у інтэрактыўнай форме расказалі аб самых старажытных упрыгожваннях людзей, а таксама правялі майстар-клас па вырабе скуранога бранзалета і завязванні слуцкага пояса.