Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, «Мы памятаем»

07.05.2024
   З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці міру на Зямлі 7 мая ў нашай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, «Мы памятаем».
Шумель Т. І. актуалізавала веды вучняў пра значэнне Дня Перамогі, подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра тое, што Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безыменных беларусаў-салдат, партызан і падпольшчыкаў; памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятае тых, хто каваў перамогу ў тыле ворага.
   На ўроку дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію ў Брэсцкую крэпасць.  Даведаліся, якія падзеі адбываліся на тэрыторыі Беларусі і ў мястэчку Гарадок у перыяд акупацыі, пра спаленыя фашыстамі вёскі, пра партызанскі рух і падпольную барацьбу, а таксама ўспомнілі і пра юную партызанку Ганну Гарбатоўскую, чыё імя носіць піянерская дружына школы.
У заключэнне ўрока дзеці на фігурках галубоў напісалі свае думкі пра тое, навошта нам трэба берагчы мір. Быў зроблены вывад пра тое, што нас аб'ядноўвае адно жаданне, адна мара – захаванне міру на зямлі. Вучні абмяняліся фігуркамі галубоў, суправаджаючы абмен добрымі пажаданнямі.
 
 
поделиться в: