Дзень піянерскай дружбы

20.05.2024
   Адно з самых яркіх піянерскіх святаў – Дзень піянерскай дружбы – адзначае 19 мая грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
   Тысячы хлапчукоў і дзяўчынак, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ў гэты дзень павяжуць піянерскія гальштукі, папоўняць шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У іх ліку і нашы навучэнцы.
   20 мая ў нашай школе прайшла  квэст-праграма “Мы ўступаем у піянеры". У выніку ўдзельнікі даведаліся, што сімвалам Піянерыі з'яўляецца рысёнак Вогнік, вывучылі законы і клятву піянераў, пазнаёміліся са значэннем піянерскіх сімвалаў, станцавалі піянерскі флэш-моб.
   Пазнавальная гульнявая праграма згуртавала дзяцей, спрыяла прывіццю цікавасці да ГА “БРПА".
У завяршэнні наша піянерская дружына імя Г.А. Гарбатоўскай папоўнілася 2 новымі піянерамі, чым мы вельмі ганарымся.
поделиться в: