Свята апошняга школьнага званка

25.05.2024
Звонок последний прозвучал.
Как быстро время пролетело!
И на доске напишут мелом:
Прощай, начало всех начал…
 
   Незаўважна праляцеў яшчэ адзін навучальны год. І завяршыўся ён традыцыйным святам апошняга школьнага званка. Сёння мы развітваліся з нашым адзіным выпускніком 9 класа – Герлоўскім Арцёмам. Самыя добрыя пачуцці абудзіла гэтае свята ва ўсіх прысутных. Бо апошні званок - гэта свята, якое азначае сабой заканчэнне школьнага жыцця; апошні званок – гэта пачатак новага этапу ў жыцці кожнага выпускніка, гэта развітанне з дзяцінствам і ўступленне ў дарослае жыццё. Залівістая трэль апошняга школьнага званка паставіла рысу паміж дзяцінствам і юнацтвам. Ззаду засталіся не толькі кантрольныя работы і дамашнія заданні, але і непаўторныя моманты дзіцячага свавольства.
Жадаем поспехаў і ўдачы нашаму Арцёму ў дарослым жыцці! У добры шлях!