Экскурсія “Таямніцы Гарадоцкага замка”

30.05.2024

   У Гарадоцкай базавай школе надаецца вялікая ўвага выхаванню ў вучняў любові да сваёй Радзімы, да прыроды, культуры, традыцый.
   Эфектыўным шляхам далучэння вучняў да духоўнай скарбонкі свайго народа і развіцця патрыятызму з’яўляюцца экскурсіі па родным краі. У час экскурсій вучні глыбей знаёмяцца з гісторыяй Бацькаўшчыны, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, вучацца разумець і цаніць мінулае і сучаснае свайго народа, узбагачаюцца новымі ўражаннямі і ведамі.
   30 мая 2024 года вучні 5–9 класаў здзейснілі экскурсію “Таямніцы Гарадоцкага замка”, у ходзе якой наведалі цікавы гістарычны аб’ект сваёй малой радзімы: гарадзішча ранняга жалезнага веку, занесенае ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Дзеці ў чарговы раз пераканаліся, што Гарадок – цудоўны і маляўнічы куток, які славіцца багатай і цікавай гісторыяй, выдатнымі людзьмі, а яшчэ – дзівоснымі краявідамі.