Піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

12.09.2024

   12 верасня ў нашай школе прайшоў піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
   Галоўная мэта БРПА - дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам сваёй краіны, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, радзіме, як вялікай, так і малой – нашай Маладзечаншчыне. Шмат работы было праведзена за папярэдні навучальны год піянерамі нашай дружыны. Дзеці прымалі актыўны ўдзел не толькі ў жыцці класа і школы, але і станавіліся ўдзельнікамі раённых, абласных конкурсаў і акцый.
   Збор працягнула квэст-гульня. Удзельнікі выконвалі заданні на станцыях “Галаваломкі”, “Піянерская”, “Пазлы”, “Шыфравальшчыкі”. Усе выпрабаванні прайшлі паспяхова.
   Наперадзе рабят чакае займальнае жыццё ў краіне Піянерыі, шмат цікавых і карысных спраў.

поделиться в: