Займальная канцэртна-гульнявая праграма “Вялікае пакліканне - настаўнік"

09.10.2024
   Дзень настаўніка - свята асаблівае, таму што святкуе яго сёння кожны чалавек, кім бы ён ні быў: шахцёрам, урачом, эканамістам або прэзідэнтам краіны. І нядзіўна, бо, перш за ўсё ён чыйсьці былы вучань! Кожны памятае сваіх любімых настаўнікаў усё жыццё, а значыць, ніхто сёння не застаецца абыякавым да гэтага свята!
   У рамках святкавання Дня настаўніка ў нашай школе была арганізавана займальная канцэртна-гульнявая праграма “Вялікае пакліканне - настаўнік". 
   Мерапрыемства было напоўнена яркімі выступленнямі, вясёлымі конкурсамі і творчымі спаборніцтвамі.
Свята прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і падарыла ўсім прысутным шмат станоўчых эмоцый і незабыўныя ўражанні.
поделиться в: