13 верасня ГА" БРПА " святкуе Дзень нараджэння

13.09.2022
   Віншаванні гучаць у калідорах нашай школы з самай раніцы. Ну вядома, бо значная частка нашай дружнай школьнай сям'і - члены аб'яднання. Дзяцінства, юнацтва, а ў некаторых выпадках і прафесійны шлях педагогаў школы звязаны з піянерыяй. Нездарма кажуць:"былых піянераў не бывае". Мы праверылі! На наша "Будзь гатовы!" усе смела і горда адказвалі “Заўсёды гатовы!". У школе прайшла квэст-гульня «Вясёлка жаданняў і магчымасцей», прысвечаная 32-му дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Піянеры пераканаліся, што добрыя справы – ключы ад усіх жыццёвых дзвярэй.