Памятнае мерапрыемства “Пра што звоняць званы Хатыні”

22.03.2024
Памятнае мерапрыемства “Пра што звоняць званы Хатыні”, прымеркаванае да Дня памяці ахвяр Хатыні і спаленых беларускіх вёсак, прайшло 22 сакавіка ў Гарадоцкай базавай школе.
 
   У чарговы раз вучні ўспомнілі сімвал трагедыі беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, аддалі даніну памяці ахвярам трагедыі, успомнілі жывых сведак страшных падзей, калі ахопленая полымем вёска разам з жыхарамі была назаўжды сцёртая з твару зямлі і ўвайшла ў гісторыю як сімвал нялюдскасці нацыстаў і іх памагатых.
 
   Урок памяці дазволіў паглыбіць веды дзяцей аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, спрыяў фарміраванню адмоўнага стаўлення да гвалту, асуджэнню дзеянняў, якія вядуць да гібелі людзей. Падчас мерапрыемства актуалізаваліся веды вучняў пра Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 года, асаблівая ўвага звярталася на тое, што трагедыя Хатыні з’яўляецца адной з праяў палітыкі генацыду беларускага народа ў гады вайны.
 
   Вучні даведаліся пра музей, які адкрыўся 22 сакавіка 2023 года ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Віртуальная экскурсія па спаленай вёсцы завяршылася гутаркай-роздумам “Без тэрміну даўнасці”, у працэсе якой вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі аб пачутым і ўбачаным.
 
   Падводзячы вынік, кожны з вучняў пераканаўся, што абавязак усіх нас - беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях, каб яны ніколі не паўтарыліся.