Третий день XIII педагогического марафона

10.04.2024

   10 красавіка ў межах ХІІІ педагагічнага марафону праведзены карэкцыйны занятак па сацыяльна-бытавым арыенціраванні. Тэма занятка – “Пашырэнне ведаў аб рабочых прафесіях”, падчас якога адбылося знаёмства з такімі рабочымі прафесіямі, як шахцер, слесар, сантэхнік, маляр-штукатур, каменшчык і інш. Разам з пашырэннем ведаў аб прафесіях рабочых таксама былі актуалізаваны веды аб тым, што такое прафесія і спецыяльнасць. Занятак прайшоў у гульнявой форме (асабліва цікавымі былі гульні “Імя - прафесія”, “Адгадай прафесію”, “Свет прафесій”, “Рука лёсу”). Вырашаліся і праблемныя сітуацыі (заданне “Формула прафесіі”).

   Карэкцыйны занятак садзейнічаў выхаванню цікавасці да розных прафесій, фарміраванню павагі да людзей працы.