Памятнае мерапрыемства “Чарнобыль - адна бяда на ўсіх”

25.04.2024
Двадцать шестого апреля
Мирно спала вся страна.
Атом взбесился, ввысь устремился
И началась с ним война.
Люди со смертью играли
И, не щадив живота,
Долг выполняли, жизнь сокращали.
Такою реальность была.
 
Дата 26 красавіка 1986 года сумна вядомая падзеяй, якая перавярнула жыццё тысяч людзей – выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую аварыю назвалі найбуйнейшай экалагічнай катастрофай ХХ стагоддзя. І хоць прайшло ўжо 38 гадоў, але гэты дзень прымушае нас задумацца і сёння пра магчымыя наступствы дзейнасці чалавека, пра наш абавязак перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы.
 
Гэтай страшнай экалагічнай катастрофе было прысвечана памятнае мерапрыемства “Чарнобыль - адна бяда на ўсіх”, якое было праведзена 25 красавіка ў Гарадоцкай базавай школе з навучэнцамі 1-9 класаў.
 
Настаўнік гісторыі Шумель Т. І. распавяла пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны ўзнікнення аварыі, пра наступствы для навакольнага асяроддзя, спыненне працы станцыі. Вучні таксама даведаліся пра маштабы трагедыі, розныя захворванні, выкліканыя радыяцыяй і меры па барацьбе з радыяцыйным заражэннем.
Інфармацыя была дапоўненая пазнавальным відэаматэрыялам. Пасля заканчэння заняткаў вучні задавалі шмат пытанняў, што трэба зрабіць, каб такая трагедыя больш не паўтарылася.