Урок у музеі
26.04.2024Вучні 2-9-х класаў наведалі дзяржаўную ўстанову “Мінскі абласны краязнаўчы музей” у г.Маладзечна. Супрацоўнікі музея правялі пазнавальную экскурсію і занятак “Чалавек і яго ўпрыгожванні”. Хлопчыкам і дзяўчынкам у інтэрактыўнай форме расказалі аб самых старажытных упрыгожваннях людзей, а таксама правялі майстар-клас па вырабе скуранога бранзалета і завязванні слуцкага пояса.